Microsoft Windows 1.0
Windows 1.01, выпушчаная 20 лістапада 1985 года, была першай спробай «Microsoft» рэалізаваць шматзадачную аперацыйную сістэму для персанальнага камп’ютара на аснове графічнага інтэрфейсу. МагчымасціУ адрозненне ад наступных версій, Windows 1.0 прадстаўляла толькі абмежаваную падтрымку шматзадачнасці для праграм MS-DOS, канцэнтруючыся галоўным чынам на стварэнні асновы для выканання і ўзаемадзеянні, а таксама стабільнага API для будучых Windows-праграм. Сёння можна не толькі выконваць шматлікія праграмы, створаныя для гэтай версіі, на сучаснай сістэме Windows XP, але таксама і кампіляваць іх зыходны код у поўнафункцыянальныя «сучасныя» прыкладанні (з невялікімі зменамі). Windows 1.0 часта лічаць «абалонкай» для аперацыйнай сістэмы MS-DOS (гэта вызначэнне часта ўжываецца і да пазнейшых версій Windows). Windows 1.0 запускалася з MS-DOS, яе праграмы маглі выклікаць функцыі MS-DOS, а праграмы з графічным інтэрфейсам запускаліся з тых жа EXE-файлаў, што і звычайныя праграмы MS-DOS. Аднак файлы Windows мелі іншы фармат (NE — англ.: new executable), які мог апрацоўвацца толькі Windows і які, напрыклад, дазваляў падгружаць код і даныя па запыце. Прыкладанні павінны былі кіраваць памяццю толькі з дапамогай уласнай сістэмы кіравання размеркаваннем памяці Windows, якая дазваляла выкарыстоўваць віртуальную памяць. Вызначэнне Windows 1.0 як «абалонкі для DOS» зыходзіць з таго факту, што яна была створана толькі як графічнае асяроддзе для працы праграм, а не як поўнафункцыянальная АС. Тым не менш Windows 1.0 уключала ўласныя драйверы для відэакарт, мышэй, клавіятур, прынтараў і паслядоўных портаў. Меркавалася, што праграмы будуць выклікаць толькі API, пабудаваныя на аснове гэтых драйвераў. Улічваючы, што падтрымка графікі і перыферыйных прылад у MS-DOS вельмі абмежавана, праграмам даводзілася звяртацца непасрэдна да апаратнаму забеспячэнню (ці, у некаторых выпадках, да BIOS), каб выканаць неабходныя дзеянні. Такім чынам, Windows 1.0 была не проста абалонкай для MS-DOS, а дапаўняла і часткова замяняла не прадстаўленыя ў MS-DOS магчымасці. Узровень замяшчэння MS-DOS павялічваўся ў наступных версіях Windows. Гісторыя версій
Windows 1.0 была заменена выпушчанай у лістападзе 1987 года Windows 2.0. Зноскі
|