Windows 8.1
Windows 8.1 — аперацыйная сістэма сямейства Windows NT, вытворчасці карпарацыі Microsoft, наступная па часе і выхаду — Windows 10. Прызначана для працоўных станцый, персанальных камп’ютараў і партатыўных прылад; версія, прызначаная для вырашэння серверных задач — Windows Server 2012 R2. У параўнанні з Windows 8 мае шэраг абнаўленняў і паляпшэнняў, накіраваных на палягчэнне працы з графічным інтэрфейсам. Windows 8.1, гэтак жа як і Windows 8, арыентавана на ПК з сэнсарным экранам, але не выключае магчымасці выкарыстання на класічных ПК[1][2][3][4]. Першыя чуткі і ўцечкіЧуткі аб Windows 8.1 з’явіліся адразу ж пасля выхаду Windows 8. Таксама, паводле чутак, стала вядома аб тым, што кодавая назва сістэмы — «Windows Blue». 24 сакавіка 2013 года ў сетку ўцякла першая зборка Windows Blue 9364. Пасля было заўважана, што Microsoft блакіруе ўліковыя запісы, якія выкарыстоўваліся пры ўсталяванні гэтай зборкі. Пазней у сетцы з’яўляліся зборкі Windows Blue 9374, 9385, 9471, 9477, 9483. Назва26 сакавіка 2013 года ў Microsoft афіцыйна пацвердзілі, што працуюць над абнаўленнем пад кодавым імем «Windows Blue». 14 мая гэта абнаўленне атрымала афіцыйную назву «Windows 8.1» [5][6][7]. Крыніцы
|