Microsoft Visual Studio
Microsoft Visual Studio — лінейка прадуктаў кампаніі Майкрасофт, якія ўключаюць інтэграванае асяроддзе распрацоўкі праграмнага забеспячэння і шэраг іншых інструментальных сродкаў. Гэтыя прадукты дазваляюць распрацоўваць як кансольныя праграмы, так і праграмы з графічным інтэрфейсам, у тым ліку з падтрымкай тэхналогіі Windows Forms, а таксама вэб-сайты, вэб-праграмы, вэб-службы як у натыўным (машынным), так і ў кіруемых кодах для ўсіх платформ, якія падтрымліваюцца Microsoft Windows, Windows Mobile, Windows CE, .NET Framework, .NET Compact Framework і Microsoft Silverlight. Visual Studio складаецца з рэдактара зыходнага кода з падтрымкай тэхналогіі IntelliSense і магчымасцю найпрасцейшага рэфактарынгу кода. Убудаваны адладчык можа працаваць як адладчык узроўня зыходнага кода, так і як адладчык ўзроўня машыннага кода. Астатнія ўбудавальныя інструменты складаюцца з рэдактара форм для спрашчэння стварэння графічнага інтэрфейсу праграм, вэб-рэдактара, дызайнера класаў і дызайнера схемы базы даных. Visual Studio дазваляе ствараць і падключаць іншыя праграмы (плагіны) для пашырэння функцыянальнасці практычна на кожным узроўні, уключаючы дадаванне падтрымкі сістэм кантролю версій зыходнага кода (як напрыклад, Subversion і Visual SourceSafe), дадаванне новых набораў інструментаў (напрыклад, для рэдагавання і візуальнага праектавання кода на прадметна-арыентаваных мовах праграмавання ці інструментаў для іншых аспектаў цыклу распрацоўкі праграмнага забеспячэння (напрыклад, кліент Team Explorer для працы з Team Foundation Server). КампанентыVisual Studio уключае адзін ці некалькі кампанентаў з наступных:
Шматлікія варыянты пастаўкі таксама ўключаюць: У мінулым, у склад Visual Studio таксама ўваходзілі прадукты:
ВерсііДа выхаду Visual Studio Version 4.0 асяроддзі распрацоўкі Visual Basic 3, Visual C++, Visual FoxPro і Source Safe пастаўляліся ў якасці самастойных пакетаў.
ДадаткіVisual Studio пабудавана на архітэктуры, якая падтрымлівае магчымасць выкарыстання ўбудавальных дадаткаў (англ.: Add-Ins) — плагінаў ад іншых распрацоўшчыкаў, што дазваляе пашыраць магчымасці асяроддзя распрацоўкі. Некаторыя з найбольш папулярных дадаткаў:
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
|