10 лютага: У рамках XIX Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу прайшоў міжнародны «круглы стол» на тэму «Энцыклапедыя — пашпарт краіны. Задачы развіцця агульнай інфармацыйнай прасторы».
Міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч паведаміў пра намер перавесці выкладанне двух школьных прадметаў — гісторыі Беларусі і геаграфіі Беларусі — на беларускую мову
Малійскія вайскоўцы захапілі прэзідэнцкі палац у Бамако, зрынутагы прэзідэнт Амаду Тумані Турэ, уладу ўзяў нацыянальный камітэт аднаўлення дэмакратыі і адраджэння дзяржавы на чале з Амаду Санога.
Красавік
6 красавіка: Туарэгскія сепаратысты абвясцілі аб стварэнні на падкантрольных ім паўночных тэрыторыях Малі незалежнай дзяржавы Азавад.
Рада Бяспекі ААН прыняла рэзалюцыю аб размяшчэнні першай групы назіральнікаў у Сірыі, каб сачыць за выкананнем пагаднення аб спыненні агню ў гэтай краіне
22 мая: Касмічная кампанія SpaceX ажыццявіла старт ракеты-носьбіта Falcon-9 з караблём-капсулай Dragon да МКС. Гэта першы прыватны камерцыйны апарат, які ідзе на стыкоўку са станцыяй[3].
25 мая: Распачаліся ўрачыстасці з нагоды 1150-годдзя Полацка. Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў намер перавесці выкладанне асобных школьных прадметаў у Беларусі на беларускую мову.
13 чэрвеня: Ваенны трыбунал Туніса прыгаварыў былога прэзідэнта краіны Зіна эль-Абідзіна Бен Алі да пажыццёвага турэмнага зняволення за забойства дэманстрантаў у час падаўлення паўстання ў 2011 годзе
Фінальны матч чэмпіянату Еўропы па футболу, чэмпіёнам стала зборная Іспаніі
Адзінай крыніцай афіцыйнага апублікавання прававых актаў у Рэспубліцы Беларусь стаў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал
4 ліпеня: Зарэгістраваны ў Швецыі самалёт "Jodel D11" з тэрыторыі Літвы без дазволу пранік у паветраную прастору Беларусі. У раёне Івянца і Мінска з яго борта скідваліся плюшавыя мядзведзікі з прычэпленымі лозунгамі ў падтрымку свабоды
Каля 1,5 млн чалавек прынялі ўдзел у дэманстрацыі ў Барселоне з патрабаваннем незалежнасці Каталоніі ад Іспаніі[4]
Пасол ЗША ў ЛівііКрыстафер Стывенс і яшчэ тры супрацоўнікі амерыканскага пасольства забітыя ў выніку ўзброенага нападу на консульства Злучаных Штатаў у горадзе Бенгазі
19 лістапада: Еўрапейскі Саюз прызнаў Нацыянальную кааліцыю сірыйскіх рэвалюцыйных і апазіцыйных сіл законным прадстаўніком сірыйскага народа і паабяцаў ёй падтрымку[5]