Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Павел Васільевіч Чычагаў

Павел Васільевіч Чычагаў
Партрэт П.В. Чычагава, невядомы мастак, каля 1804
Партрэт П.В. Чычагава, невядомы мастак, каля 1804
Дата нараджэння 5 (8) ліпеня 1767(1767-07-08)
Месца нараджэння Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя
Дата смерці 16 (20) жніўня 1849(1849-08-20) (82 гады)
Месца смерці Парыж, Францыя
Месца пахавання
Бацька Васіль Якаўлевіч Чычагаў[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Род войскаў Андрэеўскі сцяг
Гады службы 17821813
Званне Адмірал
Камандаваў Флот
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чорнага арла ордэн Святога Георгія IV ступені ордэн Святога Уладзіміра I ступені ордэн Святога Аляксандра Неўскага Order of Saint Anna, 1st class with diamonds ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Чырвонага арла 1-га класа залатая зброя «За храбрасць»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Васільевіч Чычагаў (руск.: Павел Васильевич Чичагов; 8 ліпеня 1767, Санкт-Пецярбург1 верасня 1849, Со) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Расійскай імперыі[1][2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і марскога афіцэра Васілія Чычагава. У 1779 годзе пачаў ваенную службу сяржантам Праабражэнскага лейб-гвардыі палка. У 1782 годзе быў узведзены ў паручнікі і прызначаны ад’ютантам да свайго бацькі, тады ўжо віцэ-адмірала.

З мая 1782 года па кастрычнік 1784 года ўдзельнічаў у плаванні эскадры караблёў Балтыйскага флоту з Кранштата ў Міжземнае мора і назад. У 1783 годзе атрымаў пасля іспыту чын лейтэнанта флота.

У красавіку 1787 года Чычагаў, ужо як капітан-лейтэнант, прызначаны старшым афіцэрам на карабель «Езекііль». У складзе эскадры хадзіў у рэйс да вострава Борнхальм. Затым накіраваны да свайго бацькі ў Санкт-Пецярбург.

Прымаў удзел у руска-шведскай вайне (1788-1789). Тады, у красавіку 1789 года, Павел Васільевіч стаў капітанам 2-га рангу і атрымаў у падпарадкаванне карабель «Расціслаў». Пабываў у бітвах ля вострава Эланд у ліпені 1789 года, а вясной-летам наступнага года ў Выбарга і Рэвеля.

У бітвах паказаў сябе выдатным камандзірам, атрымаў званне капітана 1-га рангу, таксама ён быў узнагароджаны шпагай з надпісам «За адвагу».

У 1792—1793 гадах удасканальваў сваю адукацыю ў Вялікабрытаніі, па вяртанні камандаваў караблямі «Сафія Магдаліна» і «Рэтвізан». У 1796 годзе атрымаў чын капітана брыгадзірскага рангу.

У верасні 1797 года новы імператар Павел I звольніў Паўла Чычагава ў адстаўку, але ў 1799 годзе вярнуў яго на службу, зрабіў контр-адміралам і прызначыў камандуючым дапаможнай эскадрай, якая прымала ўдзел у вайне другой кааліцыі супраць рэвалюцыйнай Францыі.

З 1801 года Павел Чычагаў знаходзіўся ў свіце імператара Аляксандра I. З 1802 года ён на кіруючых пасадах у Марскім міністэрстве Расійскай імперыі, павышаны да віцэ-адмірала. У ліпені 1807 года Павел Чычагаў атрымаў чын адмірала і быў прызначаны міністрам марскіх сіл, час яго кіраўніцтва адзначаны шырокімі пераўтварэннямі і паляпшэннямі ў рускім флоце.

Член Дзяржаўнага савета (1807—1809 і 1811—1834).

У 1809 годзе праз пастаянныя канфлікты з іншымі міністрамі і чыноўнікамі ўнутры ведамства Чычагаў бярэ замежны адпачынак і міністэрствам з гэтага моманту ўжо, фактычна, не кіруе. Афіцыйна ён вызвалены ад пасады міністра толькі ў 1811 годзе.

З красавіка 1812 года — ён галоўнакамандуючы Дунайскай арміяй, галоўны начальнік Чарнаморскага флота і генерал губернатар Малдавіі і Валахіі (гістарычная назва тэрыторыі на поўдні Румыніі, паміж Карпацкімі гарамі і ракой Дунай).

Падчас французска-рускай вайны (1812) кіраваў пераследам Напалеона па тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пасля пераправы французаў праз Бярэзіну абвінавачаны ў няздольнасці перагарадзіць непрыяцелю шлях да адступлення.

У 1814 годзе ён быў вызвалены ад усіх пасад, але застаўся членам Дзяржсавета. У 1814 годзе назаўжды з’ехаў за мяжу, жыў у Італіі і Францыі. Выключаны з Дзяржсавета і звольнены са службы ў 1834 годзе[2][3][4].

Узнагароды

Сям’я

Павел Чычагаў быў жанаты з дачкой адмірала англійскага флоту Лізаветай Пробі, якая памерла ў 1811 годзе. Ад іх шлюбу, заключанага ў 1799 годзе, нарадзіліся тры дачкі[2].

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya