Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Дзмітрый Аляксеевіч Мілюцін

Дзмітрый Аляксеевіч Мілюцін
Нараджэнне 28 чэрвеня (10 ліпеня) 1816[1]
Смерць 25 студзеня (7 лютага) 1912[1] (95 гадоў)
Месца пахавання
Род Q4293884?
Бацька Q119040366?
Жонка Q119040180?
Дзеці Yelizaveta Milyutina[d], Aleksey Milyutin[d] і Q119040161?
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар навук[d]
Месца працы
Род войскаў пяхота, Генеральны штаб і артылерыя[d]
Званне Генерал-фельдмаршал (Расія)
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Аляксеевіч Мілюцін (руск.: Дми́трий Алексе́евич Милю́тин; 28.6(10.7).1816, Масква — 25.1(7.2).1912, Сімэіз) — рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал-фельдмаршал (1898), граф (з 1878). Нарадзіўся ў небагатай дваранскай сям’і. Па заканчэнні Высакароднага пансіёну пры Маскоўскім універсітэце (1833) паступіў на ваенную службу. У 1836 годзе скончыў Ваенную акадэмію. Служыў ў Генеральным штабе, у 1839—1845 — у войсках Каўказскай лініі і Чарнамор’я (з 1843 обер-кватэрмайстар). У 1845-56 гадах прафесар Ваеннай акадэміі па кафедры ваеннай геаграфіі, а затым ваеннай статыстыкі. У 1856 годзе быў прызначаны членам камісіі «для паляпшэнняў па вайсковай частцы», у якую прадставіў запіску аб карэннай рэарганізацыі арміі. У 1856-59 гадах начальнік Галоўнага штаба Каўказскай арміі. У 1860 годзе таварыш (намеснік) ваеннага міністра, а з канца 1861 года ваенны міністр.

Правёў шэраг ваенных рэформаў 1860-70-х гг.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Милютин Дмитрий Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya