OpenStreetMap
OpenStreetMap (OSM) — супольны праект па стварэнні свабодных рэдагуемых карт усяго свету. Карты ствараюцца на аснове звестак з GPS-навігатараў, аэра- і спадарожнікавых фотаздымкаў ці з уласнага досведу. Як растравыя, так і вектарныя карты OSM распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі Open Database License.[2] OpenStreetMap натхнілі сайты узору Вікіпедыі, кожны можа рэдагаваць даныя, ёсць поўная гісторыя правак. Зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць загружаць GPS-трэкі і ствараць па іх карты пры дапамозе розных прыстасаванняў.[3] ГісторыяПраект быў заснаваны Стывам Коўстам у ліпені 2004 года. У красавіку 2006 была створаны фонд, які па сённяшні дзень падтрымлівае стварэнне і распаўсюд свабодных карт. У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіла, што заўзятары праекту могуць выкарыстоўваць спадарожнікавыя карты Yahoo! як падложку пры стварэння карт OSM.[4] У студзені 2008 года карыстальнікам была нададзена магчымасць загружаць карты ў GPS-навігатары. У сакавіку таго ж года заснавальнікі абвясцілі пра атрыманне стартавага капіталу памерам €2,4 млн для CloudMade.[5] Карыстальнікі![]() Паводле звестак на жнівень 2008 года, у праекце было зарэгістравана болей за 50 000 удзельнікаў. У сакавіку 2009 — 100 000, а да канца 2009 года зарэгістравалася больш за 200 тысяч.[6] Не ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі робяць унёсак. Насамрэч, большасць звестак уносіцца меншасцю ўдзельнікаў: з усіх, зарэгістраваных па стане на сакавік 2008 года ўдзельнікаў, прыкладна 10 % рабілі ўнёсак кожны месяц.[7] Стварэнне картГісторыяНа пачатку праекту, першыя ўдзельнікі ездзілі з GPS-навігатарамі і запісвалі каардынаты тых месцаў, дзе знаходзіліся. Гэтак першыя звесткі траплялі ў базу звестак OpenStreetMap. Потым, калі з’явіліся першыя даступныя спадарожнікавыя здымкі, праца пайшла ўгору. Таксама былі перададзеныя ўрадавыя матэрыялы: карты, схемы і г. д. Зараз, калі патрапляе вялікі аб’ём матэрыялу, адмысловая каманда ўдзельнікаў робіць зыходныя звесткі прыдатнымі да канвертацыі і імпарту ў базу звестак праекту. Камерцыйныя картыНекаторыя кампаніі дазволілі выкарыстанне сваіх матэрыялаў на слушных умовах. Напрыклад, Automotive Navigation Data ахвяравала схему аўтамабільных дарог Нідэрландаў, а таксама схему магістральных дарог Кітая і Індыі. У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіў права OpenStreetMap на выкарыстанне спадарожнікавых здымкаў Зямлі для стварэння карт OSM, у якасці тла для абводкі. Карыстальнікі могуць ствараць уласныя вектарныя карты як вытворныя працы, якія распаўсюджваюцца на ўмовах свабодных ліцэнзій.[4] Структура звестакOpenStreetMap па сутнасці — база звестак, якая змяшчае некалькі тыпаў запісаў:
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
Вектарныя карты ў розных фарматах для спампоўкі
Растравыя карты і сэрвісы
Спадарожнікавы маніторынг
|