Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

OpenAI

OpenAI
Тып тэхналагічная кампанія[d]
Заснаванне 8 снежня 2015[1][2]
Заснавальнікі Sam Altman[d][3], Ілан Маск[3], Ilya Sutskever[d][3], Greg Brockman[d], Wojciech Zaremba[d], Andrej Karpathy[d], John Schulman[d][4], Trevor Blackwell[d], Vicki Cheung[d], Diederik P. Kingma[d] і Pamela Vagata[d]
Краіна
Размяшчэнне Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША
Адрас
Ключавыя постаці
  • Брэт Тэйлар (старшыня праўлення)
  • Сэм Альтман (генеральны дырэктар)
  • Грэг Брокман (прэзідэнт)
  • Міра Мураці (тэхнічны дырэктар)
  • Сара Фрайар (фінансавы дырэктар)
Галіна ШІ
Прадукцыя
Абарот
  • 44,5 тыс. $ (2022)[5]
Актывы
  • 20 млн $ (31 снежня 2021, 2021)[5]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 375 чал. (23 студзеня 2023)[6]
Даччыныя кампаніі OpenAI OpCo[d] і io[d][7]
Сайт openai.com (англ.)

OpenAI — амерыканская даследчая арганізацыя ў галіне штучнага інтэлекту, заснаваная ў снежні 2015 года са штаб-кватэрай у Сан-Францыска, штат Каліфорнія. Яе місія заключаецца ў распрацоўцы «бяспечнага і карыснага» штучнага інтэлекту агульнага прызначэння (AGI), што вызначаецца як «высокааўтаномныя сістэмы, якія пераўзыходзяць людзей у выкананні найбольш эканамічна каштоўнай працы». OpenAI вядомы сямействам вялікіх моўных мадэляў GPT, серыяй мадэляў пераўтварэння тэксту ў выяву DALL-E і мадэллю пераўтварэння тэксту ў відэа пад назвай Sora.[8] Выпуск ChatGPT у лістападзе 2022 года лічыцца каталізатарам шырокай цікавасці да генератыўнага штучнага інтэлекту.

Арганізацыя складаецца з некамерцыйнай арганізацыі OpenAI, Inc.,[9] зарэгістраванай у штаце Дэлавэр, і яе камерцыйнай даччынай кампаніі OpenAI Global, LLC, створанай у 2019 годзе. Microsoft валодае прыблізна 49 % акцый OpenAI, інвеставаўшы 13 мільярдаў долараў.[10] Яна таксама прадастаўляе вылічальныя рэсурсы OpenAI праз сваю воблачную платформу Microsoft Azure.[11]

Гісторыя

Ілан Маск і Сэм Альтман (прэзідэнт венчурнага фонду Y Combinator[en]) запусцілі OpenAI ў канцы 2015 з мэтай стварыць адкрытую кампанію, якая працуе на карысць грамадства, а не дзяржавы ці карпарацыі. Адкрытасць мае на мэце пазбегнуць канцэнтрацыі ўлады, якую дае ШІ, у адных руках. У той час кампанія планавала адкрыта супрацоўнічаць з усімі асобамі і ўстановамі, публікаваць усе вынікі сваіх даследаванняў.[12]

Сустаршынямі кампаніі сталі яе заснавальнікі, Ілан Маск і Сэм Альтман.[13]

Інвестары збіраліся укласці ў кампанію 1 млрд даляраў, але ў бліжэйшыя гады планавалася выдаткаваць толькі невялікую частку гэтай сумы.[14] OpenAI атрымала падтрымку ад Рыда Хофмана, Гейба Ньюэла, Пітэра Тыля, Грэга Брокмана (былога тэхнічнага дырэктара кампаніі Stripe), Джэсікі Лівінгстан, кампаній Amazon Web Services і Infosys.[15][16]

Усяго на момант заснавання ў кампаніі працавала 9 чалавек. Сярод іх —тэхнічны дырэктар Грэг Брокман, дырэктар па даследаваннях — Ілля Суцкевер, вучань Джэфры Хінтана, які раней працаваў у Google Brain.[17] Іншыя супрацоўнікі (Трэвар Блэквелл, Вікі Чун, Андрэй Карпаты, Дэрк Кінгма, Джон Шульман, Памэла Вагата, Войцэх Зарэмба) раней працавалі ў вядомых акадэмічных групах, Facebook AI і Google.[18] Кансультантамі кампаніі выступілі Пітэр Эбіл, Ёшуа Бенжыо[en], Алан Кэй[en], Сяргей Левін, Вішал Сіка. Вясной 2016 года да каманды далучыўся Іэн Гудфелаў[en], аўтар мадэляў MaxOut Network, Generative Adversarial Network і кнігі па глыбокім навучанні, які прыйшоў з Google Brain, а таксама Пітэр Эбіл, кансультант кампаніі, дацэнт з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, лабараторыя BAIR (Berkeley Artificial Intelligence Research), які займаўся ў праграме навучання робатаў Brett (Berkeley Robot for the Elimination of Tedious Tasks).[19] У кампаніі дзейнічае праграма стажыроўкі.

20 лютага 2018 года Ілан Маск выйшаў з рады дырэктараў OpenAI праз магчымы канфлікт інтарэсаў. З гэтага моманту савет дырэктараў складаецца з Грэга Брокмана, Іллі Суцкевера, Холдэна Карноўскі і Сэма Альтмана.

17 лістапада 2023 года, без папярэдняга паведамлення, быў звольнены CEO кампаніі Сэм Альтман. Аднак ужо 22 лістапада 2023 года OpenAI заявіла, што Альтман вяртаецца на сваю пасаду. Вяртанне было звязана з тым, што абураныя супрацоўнікі OpenAI абяцалі звольніцца ўслед за Альтманам, калі яго не вернуць.[20]

Лістападаўскі крызіс не адбіўся на фінансавых паказчыках кампаніі. Да канца 2023 года аб’ём яе выручкі перавысіў 1,6 млрд $, прадэманстраваўшы рост на 23 % у параўнанні з кастрычніцкай ацэнкай (1,3 млрд $).[21]

1 сакавіка 2024 года стала вядома аб падпісанні пагаднення аб партнёрстве паміж OpenAI і стартапам па распрацоўцы робатаў-гуманоідаў Figure AI.[22]

У красавіку 2024 года кампанія адкрыла офіс у Токіа, які стаў яе першым прадстаўніцтвам у Азіі. Прэзідэнтам японскага падраздзялення стаў Тадаа Нагасакі.

У пачатку мая 2024 года з’явіліся чуткі аб хуткім запуску OpenAI ўласнай пошукавай сістэмы на аснове ШІ. Сама кампанія іх афіцыйна не пракаментавала, аднак раней заяўляла аб адпаведных распрацоўках.[23]

15 мая 2024 года сузаснавальнік і навуковы кіраўнік OpenAI Ілля Суцкевер абвясціў аб сваім сыходзе з кампаніі.[24]

25 ліпеня 2024 года OpenAI анансавала прататып пошукавай сістэмы на базе ШІ «SearchGPT».[25]

7 жніўня 2025 года кампанія OpenAI прэзентавала новую мадэль штучнага інтэлекту GPT-5.

Крыніцы

  1. OpenCorporates — 2010. Праверана 8 студзеня 2023.
  2. https://www.crunchbase.com/organization/openai
  3. а б в https://www.geekwire.com/2019/microsoft-invests-1-billion-openai-vows-build-ai-technology-platform-unprecedented-scale/ Праверана 22 ліпеня 2019.
  4. Statement on AI Risk: Mitigating the risk of extinction from AI should be a global priority alongside other societal-scale risks such as pandemics and nuclear war.CAIS, 2023. Праверана 2 чэрвеня 2024.
  5. а б Nonprofit Explorer: Research Tax-Exempt Organizations Праверана 1 лістапада 2024.
  6. https://thestack.technology/microsoft-invests-in-openai/ Праверана 26 лютага 2023.
  7. https://www.wsj.com/tech/ai/former-apple-design-guru-jony-ive-to-take-expansive-role-at-openai-5787f7da
  8. Jindal, Siddharth. OpenAI Steals the Spotlight with Sora ✨ (англ.). AIM (16 лютага 2024). Праверана 7 верасня 2024.
  9. Entity Details :: OpenCorporates. opencorporates.com. Праверана 7 верасня 2024.
  10. Bloomberg, Dina Bass /. Sam Altman Joins Microsoft After OpenAI Ousting (англ.)(недаступная спасылка). TIME (20 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2024. Праверана 7 верасня 2024.
  11. Roth, Emma. Microsoft spent hundreds of millions of dollars on a ChatGPT supercomputer (англ.). The Verge (13 сакавіка 2023). Праверана 7 верасня 2024.
  12. Gershgorn, Dave. New ‘OpenAI’ Artificial Intelligence Group Formed By Elon Musk, Peter Thiel, And More (англ.). Popular Science (12 снежня 2015). Праверана 7 верасня 2024.
  13. Kraft, Amy. OpenAI: Elon Musk invests in $1B effort to thwart the dangers of artificial intelligence - CBS News (англ.). www.cbsnews.com (14 снежня 2015). Праверана 7 верасня 2024.
  14. Kraft, Amy. OpenAI: Elon Musk invests in $1B effort to thwart the dangers of artificial intelligence - CBS News (англ.). www.cbsnews.com (14 снежня 2015). Праверана 7 верасня 2024.
  15. Silicon Valley investors to bankroll artificial-intelligence center (англ.). The Seattle Times (13 снежня 2015). Праверана 7 верасня 2024.
  16. Elon Musk departs from OpenAI; Gabe Newell and others join as donors (англ.). Neowin (7 верасня 2024). Праверана 7 верасня 2024.
  17. Silicon Valley investors to bankroll artificial-intelligence center (англ.). The Seattle Times (13 снежня 2015). Праверана 7 верасня 2024.
  18. Levy, Steven. How Elon Musk and Y Combinator Plan to Stop Computers From Taking Over (англ.). Backchannel (12 снежня 2015). Праверана 7 верасня 2024.
  19. Berkeley’s Preschool for Robots (англ.). Bloomberg.com. Праверана 7 верасня 2024.
  20. Страсти по ИИ: как Сэма Альтмана уволили из OpenAI, а потом вернули обратно (руск.). bcs-express.ru. Праверана 7 верасня 2024.
  21. Разработчик нейросети ChatGPT нарастил доходы - Газета.Ru | Новости (руск.). Газета.Ru (7 верасня 2024). Праверана 7 верасня 2024.
  22. Создатель ChatGPT займется разработкой ИИ для роботов-гуманоидов (руск.). РБК (1 сакавіка 2024). Праверана 7 верасня 2024.
  23. Бритенков, Андрей. ChatGPT превратится в поисковик (руск.). Hi-Tech Mail (3 мая 2024). Праверана 7 верасня 2024.
  24. Илья Суцкевер объявил об уходе из OpenAI (руск.). Forbes.ru (15 мая 2024). Праверана 7 верасня 2024.
  25. OpenAI анонсировала прототип нового поисковика на базе искусственного интеллекта (руск.). Forbes.ru (25 ліпеня 2024). Праверана 7 верасня 2024.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya