OFB MPV
Ordnance Factory Board Mine Protected Vehicle (OFB MPV) — індыйскі бронетранспарцёр ад кампаніі OFB[1][2], заснаваны на базе паўднёваафрыканскага Casspir Mk II[3]. ГісторыяРаспрацаваны ў 2001 годзе[4], але першая публічная прэзентацыя адбылася ў 2007 годзе[5], пасля чаго індыйская армія заключыла кантракт на пастаўку 1400 бронемашын MPV[5]. MPV былі адпраўленыя ў Кашмір для выкарыстання ў забеспячэнні бяспекі канвояў[6]. Дадзеныя бронетранспарцёры сталі выкарыстоўвацца ў абмежаваных мэтах, такіх як эвакуацыя пацярпелых[7]. Пазней OFB выпусціла мадэрнізаваную версію MPV, вядомую як Modern Mine Protected Vehicle (MMPV) або Yuktirath[8][9]. Мадыфікаваная версія прадстаўлена публіцы ў 2012 годзе на выставе Defexpo 2012[10]. Індыйская армія зрабіла заказ на 250 адзінак[1]. КанструкцыяЗаснаваны на базе бронетранспарцёра Casspir. Мае той жа V-вобразны корпус з магчымасцю ўстаноўкі баявога модуля або навясной турэлі для кулямёта[11]. Арыгінальная версія падвергнулася крытыцы з-за дрэннай абароны. Індыйскія сілавікі неслі вялікія страты ад дзеянняў паўстанцаў-камуністаў, якія самаробнымі выбухоўкамі лёгка падбівалі машыны[12][13][14]. У сваю чаргу Yuktirath валодае лепшай абаронай, чым яго папярэднік, вытрымліваючы 14 кг выбухоўкі і 1 кг шрапнэллю з адлегласці 5 метраў[15]. Ён таксама можа вытрымліваць тратыл і іншыя тыпы выбуховых рэчываў вагой да 42 кг пад колам і 35 кг пад корпусам з колавай формулай 6x6[10]. На ўзбраенніКрыніца
|