MongoDB
MongoDB — гэта кросплатформавая дакументаарыентаваная сістэма кіравання базамі даных. З’яўляецца NoSQL-сістэмай і выкарыстоўвае дакументы, падобныя на JSON для захавання даных. Версіі MongoDB ліцэнзуюцца ў адпаведнасці з ліцэнзіяй SSPL, якая лічыцца несвабоднай з-за абмежаванняў у выкарыстанні, аднак прадастаўляе доступ да зыходнага кода. MongoDB з’яўляецца членам альянсу MACH. ГісторыяАмерыканская кампанія 10gen пачала распрацоўку MongoDB у 2007 годзе ў якасці кампанента запланаванай PaaS-платформы. У 2009 годзе кампанія перайшла на мадэль распрацоўкі з адкрытым зыходным кодам, пры гэтым прапаноўваючы камерцыйную падтрымку і іншыя паслугі. У 2013 годзе 10gen змяніла назву на MongoDB Inc.[7] 8 лістапада 2018 г. у версіі 4.0.4 ліцэнзія праграмнага забеспячэння была зменена з AGPL 3.0 на SSPL.[8] [9] Асноўныя магчымасціІндэксацыяДакумент MongoDB можа быць праіндэксаваны першаснымі (англ.: primary) і другаснымі (англ.: secondary) індэксамі. РэплікацыяMongoDB забяспечвае высокую даступнасць (англ.: high availability) з выкарыстаннем набораў рэплік. [10] Набор рэплік складаецца з дзвюх ці больш копій. Кожная рэпліка можа выступаць у ролі асноўнай або другаснай ў любы час. Усе запісы і чытанні выконваюцца на асноўнай рэпліцы па змоўчанні. Другасныя рэплікі захоўваюць копію даных асноўнай. Балансіроўка нагрузкіMongoDB гарызантальна маштабуецца з выкарыстаннем сегментавання (англ.: sharding). [11] Карыстальнік выбірае ключ фрагмента, які вызначае, як будуць размеркаваны даныя ў калекцыі. Даныя разбіваюцца на дыяпазоны (на аснове ключа сегмента) і размяркоўваюцца па некалькіх фрагментах. Захоўванне файлаўMongoDB можна выкарыстоўваць як файлавую сістэму пад назвай GridFS з функцыямі балансіроўкі нагрузкі і рэплікацыі даных на некалькіх машынах для захоўвання файлаў. Выкананне JavaScript на баку сервераМову праграмавання JavaScript можна выкарыстоўваць у запытах і функцыях агрэгацыі, а таксама адпраўляць код JavaScript непасрэдна ў базу даных для выканання. ТранзакцыіMongoDB сцвярджае, што цалкам падтрымлівае шматдакументныя транзакцыі ACID пасля выпуску версіі 4.0 у чэрвені 2018 г.[12] Аднак гэтае сцвярджэнне не цалкам адпавядае рэчаіснасці, бо MongoDB парушае правіла ізаляцыі транзакцый узроўню SNAPSHOT.[13] Гл. таксамаЗноскі
Знешнія спасылкі
|