Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Lockheed U-2

Lockheed U-2
Тып reconnaissance monoplane[d], reconnaissance landplane[d], land-based jet airplane[d], single-jet aircraft[d], military monoplane with 1 engine[d] і high-altitude long endurance[d]
Вытворца Lockheed[d][1]
Галоўны канструктар Kelly Johnson[d][2]
Першы палёт 1 жніўня 1955[3][4]
Пачатак эксплуатацыі 20 чэрвеня 1956[5]
Эксплуатанты ваенна-паветраныя сілы ЗША і Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Lockheed U-2 (Локхід Ю-2) — амерыканскі вышынны самалёт-разведчык. Неафіцыйная назва мадыфікацыі U-2R/TR-1 — Dragon Lady. Адзін з найстарэйшых самалётаў, якія да гэтага часу знаходзяцца на ўзбраенні ў ЗША.

Мадыфiкацыi

  • U-2A — першапачатковы варыянт з рухавіком J57-P-37A, пабудавана 48 самалётаў;
  • U-2B — двухмесны варыянт з рухавіком J57-P-31; пабудавана 5 самалётаў;
  • U-2C — палепшаны аднамесны варыянт з рухавіком J75-P-13 і змененымі паветразаборнікамі;
  • U-2D — палепшаны двухмесны навучальны варыянт;
  • U-2CT — палепшаны двухмесны навучальны варыянт, перабудаваны з U-2D са змененым размяшчэннем крэслаў; вядома пра 6 перабудаваных экзэмпляраў;
  • U-2G — варыянт U-2A з узмоцненым шасі, пасадачным гакам і спойлерамі; пераабсталявана тры самалёты; прызначаліся для базавання на авіяносцах
  • U-2R - павялічаны варыянт U-2C з падкрылавымі кантэйнерамі і павялічаным запасам паліва; пабудавана 12 машын;
  • U-2RT — палепшаны двухмесны навучальны варыянт U-2R; пабудавана адна машына;
  • U-2EPX — марскі разведвальны варыянт мадэлі U-2R для ВМС ЗША, пабудавана 2 экзэмпляры;
  • WU-2 — варыянт для правядзення атмасферных і метэаралагічных даследаванняў;
  • TR-1A — тактычны разведчык на базе U-2R з РЛС бакавога агляду, абноўленай авіянікай і палепшаным абсталяваннем РЭП, пабудавана 33 экзэмпляры;
  • TR-1B — двухмесны навучальны самалёт для навучання пілотаў TR-1A, пабудавана 2 машыны;
  • ER-2 – два самалёта TR-1A, перададзеныя НАСА і пераабсталяваныя для навуковых мэт. Выкарыстоўваліся ў праграмах даследаванняў зямных рэсурсаў, атмасферы і акіяна;
  • U-2S — новае абазначэнне мадэлі TR-1A; абноўлены рухавік, палепшана разведвальная апаратура, дабаўлена сістэма GPS, пераабсталявана 31 машына;
  • TU-2S — новае абазначэнне двухмеснага навучальнага варыянту TR-1B з палепшаным рухавіком; пераабсталявана 4 машыны.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya