IOS
iOS (раней iPhone OS) — мабільная аперацыйная сістэма для смартфонаў, электронных планшэтаў, партатыўных медыяпрайгравальнікаў і некаторых іншых прылад, якая распрацоўваецца і выпускаецца амерыканскай кампаніяй Apple. Была выпушчана ў 2007 годзе; першапачаткова — для iPhone і iPod touch, пазней — для такіх прылад, як iPad. У 2014 годзе з’явілася падтрымка аўтамабільных мультымедыйных сістэм Apple CarPlay. У адрозненне ад Android выпускаецца толькі для прылад, якія вырабляюцца фірмай Apple. У iOS выкарыстоўваецца ядро XNU, заснаванае на мікраядры Mach і якое змяшчае праграмны код, распрацаваны кампаніяй Apple, а таксама код з аперацыйных сістэм NeXTSTEP і FreeBSD. Ядро iOS амаль ідэнтычна ядру настольнай аперацыйнай сістэмы Apple MacOS. Пачынаючы з самай першай версіі, iOS працуе толькі на планшэтных камп’ютарах і смартфонах з працэсарамі архітэктуры ARM. Агульныя звесткіКарыстальніцкі інтэрфейс iOS заснаваны на канцэпцыі прамога ўзаемадзеяння з выкарыстаннем жэстаў «мультытач». Элементы кіравання інтэрфейсам складаюцца з паўзункоў, пераключальнікаў і кнопак. iOS распрацавана на аснове аперацыйнай сістэмы OS X і выкарыстоўвае той жа набор асноўных кампанентаў Darwin, сумяшчальны са стандартам POSIX. Слаі абстракцыі iOS:
Гісторыя стварэнняАперацыйная сістэма iPhone OS была прадстаўлена 9 студзеня 2007 года сумесна з першым смартфонам ад Apple iPhone 2G асабіста Стывам Джобсам на выставе-канферэнцыі Macworld Conference & Expo і выпушчана ў чэрвені таго ж года.[1] Apple не мела асобнай назвы для мабільнай аперацыйнай сістэмы, таму першапачатковы слоган гучаў так: «iPhone працуе на OS X». 27-га студзеня 2010 года быў прадстаўлены першы планшэтны камп’ютар ад кампаніі Apple iPad 1, для яго была створана адмысловая версія аперацыйнай сістэмы IPhone OS 3.2, якая мела шпалеры на працоўным стале і перайначаны Dock. Уніфікаваная версія iPhone OS, сумяшчальная з iPhone, iPad і iPod Touch, выйшла ў канцы 2010-га года, пераняўшы большасць новаўвядзенняў, прадстаўленых у iPhone OS 3.2, але цяпер на ўсіх прыладах. Гісторыя версій
Праграмы для iOSНа прыладах iOS прадусталяваны праграмы, распрацаваныя Apple, у тым ліку Пошта, Карты, Музыка, FaceTime і многія іншыя. Праграмы ад іншых распрацоўшчыкаў можна спампаваць з лічбавай крамы App Store, дзе яны праходзяць праверку бяспекі, перш чым стаць даступнымі для карыстальнікаў. Па стане на 2016 год App Store змяшчаў больш за 2 млн праграм.[2] iOS-праграмы таксама можна ўсталёўваць неафіцыйнымі спосабамі непасрэдна з файла IPA, прадастаўленага дыстрыбутарам праграмнага забеспячэння. Для напісання iOS-праграм выкарыстоўваецца iOS Software Development Kit (SDK), часта ў спалучэнні з Xcode, з выкарыстаннем моў праграмавання Swift і Objective-C, якія падтрымлівае Apple. Іншыя кампаніі таксама ствараюць інструменты, якія дазваляюць распрацоўваць праграмы для iOS з выкарыстаннем іншых моў праграмавання. Цікавыя факты
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|