Django
Django (бел.: Джа́нга) — свабодны фрэймворк для вэб-праграм на мове Python, які выкарыстоўвае шаблон праектавання MVC[7]. Праект падтрымліваецца арганізацыяй Django Software Foundation. Старонка на Django будуецца з аднай або некалькіх праграм. Адзін з асноўных прынцыпаў фрэймворка - DRY (англ.: Don't repeat yourself). Таксама, у адрозненні ад іншых фрэймворкаў, апрацоўшчыкі URL у Django канфігуруюцца яўна пры дапамозе рэгулярных выразаў. Для працы з базай даных Django выкарыстоўвае ўласную ORM, у якой мадэль даных апісваецца класамі Python, і па ёй ужо генеруецца схема базы даных[8]. ВыкарыстаннеВэб-фрэймворк Django выкарыстоўваецца на старонках Instagram [9], Disqus[10], Mozilla[11], The Washington Times, Pinterest, YouTube, Google і інш. Таксама Django выкарыстоўваецца ў якасці вэб-кампанента ў праектах:
Распрацоўшчыкі
Распрацоўшчыкі заяўляюць, што не абавязваюцца строга прытрымлівацца ніякай метадалогіі ў развіцці праекта, аддаючы перавагу таму, што здаецца ім найболей лагічным[13]. МагчымасціНекаторыя магчымасці Django:
Некаторыя кампаненты фрэймворка паміж сабой злучаны слаба, таму іх можна досыць проста замяняць на аналагічныя. Напрыклад, замест убудаваных шаблонаў можна выкарыстоўваць Mako ці Jinja . У той жа час замяняць шэраг кампанентаў (напрыклад, ORM) даволі складана. Акрамя магчымасцяў убудаваных у ядро фреймворка, існуюць пакеты, якія пашыраюць яго магчымасці. Магчымасці, якія прадстаўляюцца пакетамі, а таксама поўны пералік пакетаў зручна адсочваць праз спецыяльны рэсурс - www.djangopackages.com . ![]() Версіі і храналогія іх выхадуНекаторыя выпускі Django атрымліваюць статус "рэлізу з доўгатэрміновай падтрымкай" (LTS)[21]. Яны атрымліваюць абнаўленні бяспецы і абароны ад страт даных на гарантаваны перыяд часу, звычайна ад трох гадоў. РашэнніНа базе Django распрацаваны шэраг гатовых рашэнняў са свабоднай ліцэнзіяй[22], сярод якіх інтэрнэт-крамы, сістэмы кіравання змесцівам, а таксама больш вузканакіраваныя праекты. Канфігурацыя сервераDjango праектаваўся для працы пад кіраваннем Apache з модулем mod python і з выкарыстаннем PostgreSQL у якасці базы даных. З уключэннем падтрымкі WSGI, Django можа працаваць пад кіраваннем FastCGI, mod wsgi або SCGI на Apache і іншых серверах. Зараз акрамя базы даных PostgreSQL, Django можа працаваць з іншымі СКБД: MySQL, SQLite, Microsoft SQL Server, DB2, Firebird, SQL Anywhere і Oracle . У складзе Django прысутнічае ўласны вэб-сервер для распрацоўкі. Сервер аўтаматычна вызначае змены ў файлах зыходнага кода праектп і перазапускаецца, што паскарае працэс распрацоўкі на Python. Але пры гэтым ён працуе ў аднапаточным рэжыме і прыдатны толькі для працэсу распрацоўкі і адладкі праграмы. Хостынг для DjangoDjango можна разгарнуць на PaaS-сэрвісах RedHat: Django на хостынгу GoogleGoogle App Engine Python[29] дазваляе выкарыстоўваць для працы любую версію Django. Існуюць некаторыя асаблівасці пры працы з Django у Google App Engine Python 2.7.
Існуе community-версія Django-nonrel[33], адаптаваная для працы з нерэляцыйнымі сховішчамі даных, якая дазваляе паўнавартасна (наколькі гэта магчыма тэхнічна) выкарыстоўваць Django на платформе Google App Engine. А падключальная праграма django-dbindexer[34] дазваляе нават эмуляваць JOIN у нерэляцыйных сховішчах даных. Зноскі
|