Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Colt SSP

Colt SSP
Апісанне
Тып: Gbcnfktn[крыніца?]
Краіна: ЗША
Гісторыя мадэлі
Характарыстыкі
Калібр, мм: 9 мм
Патроны: 9х19 мм
Прынцып дзеяння: аддача вольнай засаўкі + кароткі ход ствала
УСМ: падвойнага дзеяння
Боезабеспячэнне: магазін на 15 патронаў (двухрадковы)
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

Пісталет Colt SSP (Stainless Steel Pistol) быў распрацаваны ў канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў, першы прататып меў пазначэнне Colt M1971 Double Action pistol. Аднак затым усе працы па гэтым пісталеце былі спыненыя, і аб ім успомнілі толькі ў 1977 годзе, калі ВПС ЗША пачалі першы конкурс на новы 9 мм пісталет для Узброеных Сіл ЗША. Тады фірма Colt і прадставіла на конкурс 9 мм пісталет Colt SSP, які з’яўляўся развіццём сістэмы М1971. Пісталет Colt SSP удзельнічаў у некалькіх этапах конкурсу ХМ9 (выйгранага ў 1985 годзе італьянскім пісталетам Beretta 92F), аднак ён паказаў сябе не з самага лепшага боку, так што ў выніку кампанія Colt добраахвотна зняла SSP з выпрабаванняў. Што дзіўна, фірма Colt так і не паспрабавала вывесці пісталет SSP на камерцыйны рынак, хоць у сярэдзіне 1970-х гадоў такі пісталет меў бы нядрэнныя перспектывы. Зрэшты, гэта была далёка не адзіная з памылак кіраўніцтва фірмы Colt, якія ледзь не прывялі гэтую некалі легендарную кампанію да банкруцтва ў канцы 1990-х.

Пісталет Colt SSP меў канструкцыю, практычна цалкам выкананую з нержавеючай сталі. Аўтаматыка выкарыстоўвала схему з кароткім ходам ствала і цвёрдым замыканнем па тыпе Browning High Power. Ударна-спускавы механізм курковы, самаўзводны, выкананы ў выглядзе адзінага модуля, які вымаецца з рамкі пры разборцы. Ручныя засцерагальнікі размешчаныя на абодвух баках засаўкі. Магазіны двухрадковыя, ёмістасцю 15 патронаў.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya