«BLAGI MAT!!!» — беларускі альтэрнатыўны рок-гурт. Грае фолк-панк з элемэнтамі электра-панка і гранджа, песні на беларускай мове. Утвораны ў 2008 у Мінску ўжо вядомымі беларускімі музыкамі Ігарам Загумёнавым (раней выступаў на сцэне са сваім гуртом ZIGZAG) і Аляксеем Ефрэменка, ударнікам, які зарэкамэндаваў сабе ў складзе некалькіх знакамітых беларускіх рок- і метал-гуртоў (Litvintroll, Znich, PartyZone, ZIGZAG і інш.). Першапачаткова музыкі хавалі свае асобы, каб пачаць дзейнасць гурта з нуля, без сувязі са сваім мінулым. Пасля шэрагу паспяховых выступаў на фестывалях, BLAGI MAT!!! становіцца папулярным сярод беларускай моладзі. Гурт дзяліў сцэну на фестывалях з зоркамі беларускай і расійскай альтэрнатывы, такімі як Седьмая раса, Nuteki, Китай, Neuro Dubel, The Toobes.
Дыскаграфія
Студыйныя запісы
Удзел у складанках
- Трибьют Нейро Дюбель. Место подписи[2] (2013), трэкі «TUT.BY» і «You Dont’t Call Me Kurt Cobain Now».
Відэаграфія
Зноскі
Спасылкі