Чаромха Маака
Чаромха Маака[1] (Prunus maackii; таксама Padus maackii[2][3]) — від двухдольных раслін роду Сліва (Prunus) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Від упершыню апісаны ў 1857 годзе расійска-аўстрыйскім батанікам Францам Іванавічам Рупрэхтам[4][5]. Распаўсюджанне, апісаннеУ дзікай прыродзе сустракаецца ў Расіі (Далёкі Усход: Прыморскі край, Амурская вобласць[6]), Кітайскай Народнай Рэспубліцы (правінцыі Хэйлунцзян, Гірын, Ляанін) і на Карэйскім паўвостраве[6][7]. Дрэва, 4-10 м, вышынёй[7] (да 15 метраў паводле некаторых крыніц[1]). Парасткі прамыя, часам апушаныя; лістаразмяшчэнне чарговае. Лісце простае, з вострай верхавінай і зубчастымі бакамі, апушанае, авальнай або эліптычнай і яйкападобнай формаў; залозкі кропкавыя. Суквецце гронкападобнае. Кветкі белыя, памерам да 1 см, з пяццю пялёсткамі. Плады — касцянка, ягада; колер пладоў чырвоны (калі няспелыя), фіялетавы, ліловы (спелыя плады), таксама чорны[1]. ЭкалогіяРасце ля абочын дарог, у парках, садах, ля берагоў рэк, на лясных палянах і ўзлесках, у цёмнахвойных і шыракалістых лясах[1]. Па адносінах да вільгаці — мезафіт, да харчавання — мезатроф або эўтроф. Святлалюбная, ценевынослівая расліна[1]. Значэнне, колькасцьКультывуецца[6]; таксама вырошчваецца як дэкаратыўная, лекавая, тэхнічная расліна. Асобныя часткі расліны ядомыя[1]. Занесены ў Чырвоную кнігу Прыморскага краю[1]. СінонімыСінанімічныя назвы[4]:
Зноскі
Спасылкі
|