Цыбуліны вузка-канічныя, таўшчынёй 0,5-0,75 см, па 1-3 прымацаваныя да гарызантальнага або ўзыходзячага карэнішча, з шараватымі, плёнкавымі, суцэльнымі абалонкамі. Сцябло вышынёй 25-50 см, вуглаватае, тонкае.
Лісты у ліку пяці-шасці, у аснове сцябла збліжаныя, кіляватыя, вузкалінейныя, шырынёй 2-4 мм, тупыя, гладкія, прамыя, даўжэй паловы сцябла.
Парасонік пучкавата-паўшарападобны або часцей паўшарападобны, шматкветкавы, густы. Лісточкі шырока-званочкавага калякветніка ружова-фіялетавыя, з малапрыкметнай жылкай, даўжынёй 6-7 мм, вострыя, даўгаватыя, амаль роўныя. Ніткі тычынак трохі або на чвэрць карацей лісточкаў калякветніка, пры самай падставе паміж сабой і з калякветнікам зрослыя, суцэльныя, шылападобныя, унутраныя трохі шырэй. Слупок не выдаецца з калякветніка.
Каробачка амаль у паўтара разы карацейшая за калякветнік.
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н.330. Allium angulosum L. — Лук угловатый // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 440. — ISBN 8-87317-091-6.