Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Французская камуністычная партыя

Французская камуністычная партыя
Parti communiste français
Выява лагатыпа
Лідар Марыс Тарэз (1930—1964)
Дата заснавання 29 снежня 1920
Штаб-кватэра Францыя Парыж, Францыя
Краіна
Ідэалогія еўракамунізм, дэмакратычны сацыялізм, фемінізм
раней - марксізм-ленінізм
Інтэрнацыянал
Колькасць членаў 138 000
Партыйны друк L'Humanité[d]
Сайт pcf.fr
(фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Французская камуністычная партыя (фр.: Parti communiste français) — камуністычная партыя ў Францыі.

Была заснавана 29 снежня 1920 года членамі Французскай секцыі Рабочага інтэрнацыянала як Французская секцыя Камуністычнага інтэрнацыянала. У 1921 годзе партыя прыняла сваю сучасную назву.

У 1936 годзе Французская камуністычная партыя падтрымала на выбарах Народны фронт, што ўмацавала іх пазіцыі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны і акупацыі нямецкімі войскамі Францыі, Французская камуністычная партыя актывізавала антыфашысцкую дзейнасць і выступіла галоўным арганізатарам Руху Супраціўлення. Камуністы стварылі сетку Супраціву па ўсёй Францыі, сістэматычна арганізоўваючы акцыі прамога дзеяння і забойствы нацыстаў. Так, шматнацыянальная група пад камандаваннем Місака Манушана, паэта-камуніста армянскага паходжання, знішчыла 150 акупантаў і калабарацыяністаў са жніўня па лістапад 1943 года.

Пасля вызвалення Францыі ў 1944 годзе, Французская камуністычная партыя, нараўне з іншымі групамі Супраціўлення, увайшла ва ўрад Шарля дэ Голя. Аднак ужо ў 1947 годзе прэм’ер-міністр Поль Рамадзье выключыў усіх камуністаў з урада, каб атрымаць дапамогу ЗША па плане Маршала. Выдаленая з урада ФКП, карыстаючыся сваім уплывам на Усеагульную канфедэрацыю працы, абвясціла забастоўку працоўных сталеліцейных заводаў, што неўзабаве выклікала адстаўку Рамадзье. З 1947 года ФКП больш не пападала ва ўрад і знаходзілася ў апазіцыі.

Падчас майскіх падзеі 1968 года ФКП першапачаткова падтрымала масавыя забастоўкі, аднак пасля выступіла супраць рэвалюцыйнага студэнцкага руху, у якім пераважалі анархісты, трацкісты і мааісты.

У 1976 годзе Французская камуністычная партыя адмовілася ад марксізму-ленінізму і ўстала на пазіцыі еўракамунізму.

Кіраўнікі

Літаратура

  • Le Parti communiste de la France dans la Résistance. Paris, 1967

Крыніцы

  1. https://www.appf.europa.eu/appf/en/party-of-the-european-left/products-details/20201022CPU32641
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 448.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya