Сцяпаныч |
---|
руск.: Степаныч |
Жанр |
дэтэктыў |
Стваральнік |
РГА «Прававая ініцыятыва» |
У ролях |
Сяргей Усцінаў |
Краіна |
Беларусь |
Мова |
руская |
Колькасць сезонаў |
1 |
Колькасць серый |
10 |
Вытворчасць |
Працягласць серыі |
10 хв. |
Трансляцыя |
Тэлеканал |
YouTube |
На экранах |
1 чэрвеня 2019 |
«Сцяпа́ныч» (руск.: Степаныч) — беларускі незалежны серыял у дэтэктыўным жанры, першы сезон якога пабачыў свет ў 2019 годзе ў сетцы Інтэрнэт.[1] Серыял распавядае пра будні супрацоўнікаў паліцыі і быў створаны з мэтай прыцягваць увагу да праблемы парушэння правоў чалавека.[2] Пры падтрымцы беларускіх грамадскіх арганізацый «Прававая ініцыятыва» і «Дзеянне» створаны першы сезон серыяла з 10 серый.[3]
Сюжэт
Дзеянні серыяла разгортваюцца ў горадзе Комску — сталіцы выдуманай Рэспублікі Комія. Галоўны герой — капітан паліцыі Удоеў Мікалай Сцяпанавіч (для сваіх проста Сцяпаныч) — за гады службы не дасягнуў значных кар’ерных вышынь, але зарабіў аўтарытэт сярод калег і спецыфічную рэпутацыю ў парушальнікаў закону. Сцяпаныч не злыдзень і нават не герой — ён звычайны «мент», хай у Рэспубліцы Комія міліцыя ўжо даўно і называецца паліцыяй. У працы Сцяпанычу дапамагае зусім «зялёная» Зоя Нікіціна — малодшы лейтэнант, малады спецыяліст. У Зоі зусім няма практычнага вопыту паліцэйскай працы, але яна шчыра верыць у закон і справядлівасць. Зоя перакананая, што яе місія — лавіць злачынцаў і абараняць мірных грамадзян Коміі.
У ролях
Акцёр
|
Роля
|
Сяргей Усцінаў
|
Сцяпаныч Сцяпаныч
|
Юлія Швабовіч
|
Зоя Зоя
|
Алег Волчак
|
начальнік
|
Міхаіл Варанцоў
|
наркаман
|
Андрэй Гурын
|
Дымон напарнік Дымон
|
Ігар Чэпіга
|
другі напарнік
|
Дзмітрый Міцкевіч
|
ДПС
|
Юлія Шэўчук
|
Ірына палюбоўніца Ірына
|
Здымачная група
- аўтар ідэі — Сяргей Усцінаў
- сцэнарый — Сяргей Усцінаў, Юрый Восіпаў
- рэжысёр, аператар, мантаж — Юрый Восіпаў
- выканаўчы прадзюсар — Вікторыя Фёдарава
- здымачнае абсталяванне — Яўген Шапчыц
- асістэнты — Маргарыта Корбут, Галіна Харланава
Зноскі
Спасылкі