Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Нікому

«Нікому»
Жанр паэма
Аўтар Янка Купала
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1906
Дата першай публікацыі 1926
Электронная версія
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

«Нікому» — паэма Янкі Купалы, напісаная ў 1906 годзе і ўпершыню апублікаваная ў 1926 годзе.[1].

У аснове паэмы — пачутае Купалам зімой 1906 года падчас працы на бровары ў вёсцы Яхімоўшчына ад селяніна В. Л. Парфёна апавяданне пра жорсткасць былога мясцовага пана, які загубіў жыццё маладога хлопца і дзяўчыны.

Паэт ад імя старога селяніна распавядае пра трагічны выпадак. Пакахаліся вясковы хлопец Тамаш з дзяўчынай Аленай. Пайшлі ў двор да пана прасіць дазволу згуляць вяселле. Дазвол быў дадзены, але «Аленку-красуню пан на воку меў». Далейшае дзеянне быццам бы палярызуецца паказам дзвюх процілеглых карцін: вяселля ў вёсцы і панскага гульбішча ў двары. П’янаму панскаму зброду захацелася глуму, здзеку і ўцехі. Дзесяць гайдукоў кінуліся выконваць загад пана: забраць з вяселля маладую «на гулі» ў панскі двор. На шляху гвалтаўнікоў стаў Тамаш. У парыве адчаю і безвыходнасці Тамаш сякерай забівае сваю каханую: лепш няхай прыме смерць, чым будзе над ёй глуміцца «распасвены звер».

Структурна твор арганізаваны складана: кожная з 14 частак паэмы складаецца з 5 строф, у якіх эмацыянальна—зрокава ўзнаўляецца асобная сцэнка-карціна. Тым самым Я.Купала пазбягае манатоннасці, традыцыйнай расцягнутасці. Апавядальнасць набывае напружаны вонкавы і ўнутраны драматызм[2].

Зноскі

  1. Надрукавана ў часопісе «Чырвоны сейбіт» (№ 1, 2, 1926 г.) з падзагалоўкам «З часоў прыгону»
  2. Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Артыкул «Нікому». — C. 439—440.

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Нікому» / Аўтар — М. М. Арочка. — C. 439—440.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya