Мнаганожкі
Мнаганожкі, або шматножкі (Myriapoda) — надклас наземных членістаногіх. АпісаннеДаўжыня да 27 см. Цела цыліндрычнае або пляскатае, сегментаванае (да 177 членікаў). На кожным сегменце 1—2 пары ног (адсюль назва). Арэал і экалогіяПашыраны ўсюды. Актыўныя ўначы, жывуць пад карой, камянямі, у лясным подсціле. Удзельнічаюць у працэсах глебаўтварэння. Некаторыя віды — прамежкавыя гаспадары гельмінтаў, шкоднікі грыбоў, агароднінных культур. Кормяцца расліннымі рэшткамі, міцэліем грыбоў, дробнымі беспазваночнымі. Раздзельнаполыя, адкладааюць яйцы. Многія маюць ядавітыя залозы (па баках тулава, на нагасківіцах). КласіфікацыяАб’ядноўвае 4 класы членістаногіх: (сімфіл (Symphyla), губаногіх (Chilopoda), двухпарнаногіх (Diplopoda) і паўрапод (Pauropoda), апошніх звычайна аб’ядноўваюць у адзін падклас); больш за 50 тыс. відаў. Характэрныя прадстаўнікі мнаганожак: скалапендра каліфарнійская (Scolopendra heros) і скалапендра гіганцкая (Scolopendra gigantea), мухалоўка звычайная (Scutigera coleoptrata), касцянкі (Lithobiomorpha), кіўсякі (Julida). Літаратура
|