Васіль Іванавіч Гапоненка
Васіль Іванавіч Гапоненка (13 красавіка 1928, Сабалі, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 18 жніўня 2019) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі, біяхіміі і радыебіялогіі раслін, акадэмік Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук. Доктар біялагічных навук (1985). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1952; аспірантура, 1955). Навуковыя інтарэсы: фотасінтэз; абнаўленне хларафілу; радыебіялогія раслін; асаблівасці назапашвання раслінамі агра- і фітацэнозаў радыенуклідаў чарнобыльскага выкіду, іх размеркавання паміж рознымі органамі і дзеянні іянізавальнага выпраменьвання на функцыянальны стан раслін і іх прадукцыйную дзейнасць; прынцыпы аптымальнага землекарыстання ў раёнах радыеактыўнага забруджвання. Працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (з 1955, асістэнт кафедры фізіялогіі раслін і мікрабіялогіі); Інстытуце фотабіялогіі (з 1957; у 1966—1988 — загадчык лабараторыі ізатопных метадаў даследавання); Інстытуце радыебіялогіі (з 1988; у 1988—1995 — загадчык лабараторыі). УзнагародыЛітаратура
|